Сайт "Нашы касцёлы" атрымаў прыз на міжнародным фэсце ў Польшчы

У Польшчы завяршыўся ХХV Міжнародны фестываль фільмаў і мультымедыя "Непакалянуў 2010". У катэгорыі мультымедыйных праграмаў і інтэрнтэ-сайтаў першае месца заняла беларуская фотаэнцыклапедыя "Нашы касцёлы". Робіць гэты сайт Дзяніс Салаш.  Фэст ладзіўся з 27 па 30 траўня.