Шклоўскі аддзел КДБ падключыўся да расследавання па "19 снежня"
Сёння ў Шклоўскім міжрайаддзеле КДБ праведзена гутарка з праваабаронцам з Бялынічаў Андрэем Палудай.
"У большай ступені іх цікавіла, якое дачыненне я маю да праваабарончага цэнтра "Вясна", дзе я быў затрыманы ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года. Тады ў Першамайскім РУЎС Мінска з мяне былі ўзятыя тлумачэнні, і я быў адпушчаны", — паведаміў праваабаронца БелаПАН.
Па словах Полуды, яго папярэдзілі аб магчымым выкліку ва ўпраўленне КДБ у Магілёў у якасці сведкі па падзеях 19 снежня. Ён адзначыў, што супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе карэктна. Патрабаванняў аб тым, каб што-небудзь падпісаць не было.