Швейцарцы вырашылі дэпартаваць замежнікаў, вінаватых у цяжкіх злачынствах

Грамадзяне Швейцарыі на рэферэндуме падтрымалі ідэю, каб замежнікаў, прызнаных вінаватымі ў пэўных злачынствах, аўтаматычна дэпартаваць з краіны.  Прапанову правай Народнай партыі падтрымалі 53% тых, хто прагаласаваў, супраць выказаліся 47%, паведамляе ВВС. Назіральнікі адзначалі, што франкамоўнае насельніцтва Швейцарыі прапанову хутчэй адпрэчыла, аднак нямецкамоўная большасць выказалася "за".

Са Швейцарыі цяпер будуць аўтаматычна выганяць за такія цяжкія злачынствы, як забойства, згвалтаванне, рабаванне, гандаль наркотыкамі. Штогод краіна дэпартуе каля 400 замежнікаў, аднак зараз чакаецца, што гэты паказчык узрасце да паўтарох тысяч. Дэпартаваным будзе забаронена вяртацца ў Швейцарыю ад 5 да 20 гадоў.