Сігнал Захаду і муштра чыноўнікаў: Лукашэнка ўсвядоміў праблемы эканомікі

Замест рэальных змен, каб гандляваць з Захадам, Лукашэнка хутчэй будзе падкрэсліваць небяспеку ад Расіі / AP
Замест рэальных змен, каб гандляваць з Захадам, Лукашэнка хутчэй будзе падкрэсліваць небяспеку ад Расіі / AP

Беларускія ўлады сталі менш аптымістычныя ў ацэнцы эканамічнай сітуацыі. Лукашэнка назваў сітуацыю "вельмі сур'ёзнай" і сказаў, што абавязкова трэба гандляваць з ЕС. Да яго кіраўнік Нацбанка Павел Калаур заявіў, што банкі больш не могуць браць праблемныя крэдыты прадпрыемстваў.

А што здарылася? Еўрарадыё даведалася ў эканамістаў.

 

Даўгі прадпрыемстваў лягуць на людзей — у банкаў іх занадта шмат

Сигнал Западу и муштра чиновников: Лукашенко осознал проблемы экономики
Нацыянальны банк / Еўрарадыё

Што канкрэтна адбываецца ў эканоміцы і ці ёсць нейкі пералом, які змяніў рыторыку ўладаў, сказаць немагчыма. Бо пастаянна засакрэчваецца статыстыка.

— Хутчэй за ўсё, так адбываецца не ад добрага жыцця, — кажа старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі. — Але ВУП падае даволі моцна: у траўні каля 9%. Улічваючы наш рост эканомікі на адзін адсотак у год апошнія дзесяць гадоў, гэта значыць, што мы адкочваемся на дзевяць гадоў назад.

Прычым праблемы ва ўсіх сферах і з'явіліся яны не сёння. Чаму тады Лукашэнка і Нацбанк напружыліся цяпер?

— Прадпрыемствы не могуць расплачвацца па даўгах. І камерцыйныя банкі прымушалі запісваць на свае рахункі смеццевыя актывы. Павел Калаур літаральна сказаў, што яны дасягнулі ліміту і больш нельга стрыгчы банкі.

Мабыць, сродкі на дырэктыўныя крэдыты будуць браць з эмісіі. І мы ўжо пачалі назіраць эмісію апошнія некалькі месяцаў. Шмат грошай ідзе праз Банк развіцця, якому дазволілі выпускаць аблігацыі. Іх, як відаць, будзе купляць дзяржава.

Інакш кажучы, заплацяць за гэта беларусы: скінуўшыся ў бюджэт і за кошт інфляцыі праз друкаванне грошай.

 

"Лукашэнка зразумеў праблему, але не гатовы нічога рабіць"

Сигнал Западу и муштра чиновников: Лукашенко осознал проблемы экономики
Пасяджэнне Лукашэнкі па эканоміцы / БЕЛТА

Лукашэнка "нутром учуў", што справы ў эканоміцы дрэнныя, але не прадбачыцца чагосьці, акрамя настаўленняў чыноўнікам.

— У лукашэнкаўскай мадэлі ён проста павінен трымаць усіх напагатове. І безумоўна, ён не хоча адрывацца ад еўрапейскага рынку. Там магчымасці, грошы, тэхналогіі, — кажа эканаміст Яраслаў Раманчук. — Але ён у першай палове дня можа гаварыць адно, у другой — іншае.

Але Лукашэнка бачыць, што Захад настроены сур'ёзна. І ўскосныя сігналы падае для таго, каб, магчыма, нейкія перамовы правесці наконт змякчэння санкцыйных рэжымаў. Ён будзе выкарыстоўваць аргумент "Крэмль — небяспека, Крэмль мяне прымушае" для таго, каб некаторыя яго партнёры яшчэ да 2020 года дапамаглі яму нейкім чынам нейтралізаваць крызіс.

Сигнал Западу и муштра чиновников: Лукашенко осознал проблемы экономики
Беларусам будуць дапамагаць "закупы" і шэры гандаль / biznespolsha.com

Нягледзячы на планы Лукашэнкі скончыць год з вынікамі, не горшымі за 2021-ы, ВУП прасядзе на 7–10%, лічыць Яраслаў Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі