Максімальна адмяжоўвацца ад Расіі: як выратаваць беларускую эканоміку

Чым хутчэй беларуская эканоміка адмяжуецца ад расійскай, тым лепш / gettyimages.com
Чым хутчэй беларуская эканоміка адмяжуецца ад расійскай, тым лепш / gettyimages.com

Беларусь павінна рваць эканамічныя сувязі з Расіяй, нягледзячы на велізарную залежнасць ад яе энерганосьбітаў і рынку. Бо цяпер тое, што стварала "стабільнасць" для Беларусі, цягне яе на дно.

Такое меркаванне выказаў старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук на канферэнцыі "Новая Беларусь". Эканаміст таксама расказаў, на што арыентавацца, каб пабудаваць паспяховую эканоміку.

 

Пара кідаць крамлёўскі баласт

Будучыня беларускай эканомікі залежыць ад знешніх сувязяў і ўнутранага развіцця. Калі раней больш гаварылася пра патрэбныя змены ўнутры краіны, то цяпер дадатковым прыярытэтам павінна стаць эканамічнае адмежаванне Беларусі ад Расіі, падкрэслівае эксперт. Хоць гэта будзе вельмі балюча для беларускай эканомікі. І што рабіць, напрыклад, без расійскіх энергарэсурсаў?

Максимально отмежёвываться от России: как спасти белорусскую экономику

— У эканамічным плане Расія ад фактару, які шмат хто ўспрымаў як нейкі аплот стабільнасці, становіцца баластам, які будзе нас цягнуць на дно. Сапраўды, у нас вельмі высокая ступень залежнасці і ад энергарэсурсаў, і ад рынку. Таму адназначных добрых адказаў на гэтыя пытанні няма. Трэба прызнаць шчыра. У палітычным плане можа быць вельмі шматабяцальнай каардынацыя, напрыклад, з Казахстанам, з Кыргызстанам і Арменіяй наконт новых стандартаў функцыянавання ЕАЭС. Паколькі на ЕАЭС шмат якія з гэтых рэчаў завязаныя.

Максимально отмежёвываться от России: как спасти белорусскую экономику

— У нас ёсць кантакты з Еўрапейскай камісіяй, з Дзярждэпартаментам ЗША, — кажа прадстаўніца эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай спецыялістка па пенсійнай і бюджэтнай рэформах Ірына Сазановіч. — Алесь Аляхновіч, кіраўнік нашай каманды, цяпер працуе ў Вашынгтоне, дзе штодня сустракаецца з прадстаўнікамі амерыканскіх уладаў, Сусветнага банка, Міжнароднага валютнага фонду, з іншымі амерыканскімі арганізацыямі, якія, безумоўна, таксама дапамогуць Беларусі ў пераходны момант. І мне здаецца, зусім не сорамна ў такіх сітуацыях прасіць пра дапамогу, ведаючы, што ў першыя некалькі гадоў нам будзе вельмі цяжка. І яшчэ адзін рэсурс, які мы павінны выкарыстоўваць, гэта нашы дыяспары.

На думку прадстаўніцы Офіса, беларускія бізнесы, якія з'ехалі або былі створаны за мяжой, вернуцца ці будуць інвеставаць у новую Беларусь, ведаючы, што інстытуты працуюць нармальна і грошы ў іх проста так не адбяруць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі