Скарачаюцца бяспошлінныя ліміты ўвозу тавараў у Беларусь
Мяжа / ria
Бяспошлінныя ліміты ўвозу тавараў у Беларусь праз наземную мяжу скароцяцца ўдвая з 1 кастрычніка, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Ліміты будуць зніжаныя да 500 еўра і 25 кілаграмаў. Нагадаем, цяперашнія ліміты — 1000 еўра і 31 кілаграм.
Пры перавышэнні лімітаў трэба будзе плаціць пошліны: 30% ад цаны тавараў. А калі перавышэнне па кілаграмах і самі тавары не вельмі дарагія — мытнікі прыдумалі хітрык: мінімальная пошліна складае чатыры еўра за адзін кілаграм перавышэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.