На Магілёўшчыне перахапілі грузавік з бульбай, якую везлі ў Расію

Бульба да РФ не даехала

Бульба да РФ не даехала / t.me/customs_bel/

На Магілёўшчыне перахапілі грузавік з бульбай, якую везлі ў Расію. Дазволу на яе вываз з нашай краіны ў індывідуальнага прадпрымальніка з РФ не было.

Як пішуць мытнікі, у грузавіку было 35 тон бульбы. Яе кошт ацанілі на суму больш за 47 тысяч рублёў (больш за 14 тысяч долараў). Магілёўская мытня распачала ў дачыненні расіяніна адміністрацыйны працэс "за парушэнне парадку транспарціроўкі прадукцыі". А Камітэт дзяржкантролю разгледзіць пытанне аб прыцягненні прадпрымальніка да адказнасці па адміністрацыйным артыкуле "Ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасці без аформленых ва ўстаноўленым парадку дазвольных дакументаў".

Як вядома, у канцы мінулага года ў Беларусі на тры месяцы ўвялі ліцэнзаванне на вываз бульбы (у тым ліку і небеларускага паходжання). Рашэнне пра выдачу ліцэнзіі прымаюць "упаўнаважаныя органы". Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка тады спаслаўся на рызыку "масавага ператоку" бульбы ў іншыя краіны, найперш у Расію.

На Магілёўшчыне перахапілі грузавік з бульбай, якую везлі ў Расію
На Магілёўшчыне перахапілі грузавік з бульбай, якую везлі ў Расію

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.