Следчы камітэт хоча экстрадыцыі Валерыя Цапкалы з Латвіі ў Беларусь

Следчы камітэт хоча экстрадыцыі Валерыя Цапкалы з Латвіі ў Беларусь

Следчы камітэт хоча экстрадзіраваць Валерыя Цапкалу з Латвіі ў Беларусь. Адпаведныя дакументы ведамства перадала ў Генпракуратуру, паведамляе ТГ-канал АТН.

На АТН паведамілі, што Цапкалу вінавацяць "па шэрагу карупцыйных злачынстваў і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры".

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Валерый Цапкала планаваў вылучыць сваю кандыдатуру, але не змог зарэгістраваць ініцыятыўную групу.

На мінулым тыдні Беларусь ужо накіравала ў Польшчу дакументы пра экстрадыцыю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча. Польшчы пакуль што не адказала на запыт. 

Дарэчы, Пратасевіч цяпер знаходзіцца ў іншай краіне. 8 лютага ён у гутарцы з Еўрарадыё пракаментаваў гэтую сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі