Слонімскага маладафронтаўца Змітра Юшкевіча арыштавалі на 30 сутак
У Слоніме арыштавалі маладафронтаўца Змітра Юшкевіча. Як перадае Радыё "Свабода", міліцыянты прыехалі да хлопца дадому і забралі ў пастарунак, паведаміўшы пра арышт на 30 сутак.
Маці маладафронтаўца Ірына Юшкевіч кажа, што міліцыянты не паказалі ніякіх дакументаў і не патлумачылі, чаму затрымалі хлопца. Яны нібыта сказалі толькі, што загад атрыманы з Мінску. Маці дадала, што сына так затрымоўваюць не ўпершыню. На яе думку, арышт можа быць звязаны з выбарамі.
Фота: freesmi.by