СМІ: Еўрапарламентарыяў не пусцілі ў Беларусь на пляцоўку АЭС

СМІ: Еўрапарламентарыяў не пусцілі ў Беларусь на пляцоўку АЭС

Дэпутаты Еўрапарламента, якія цікавяцца будаўніцтвам АЭС у Астраўцы, не змаглі трапіць у Беларусь. Адпаведнае рашэнне прынялі беларускія службовыя асобы. Пра гэта паведамляе ru.delfi.lt са словаў еўрапарламентара Пятраса Аўштравічуса.

Літоўскі палітык распавёў, што разам з ім у Беларусь хацелі прыехаць Альгірдас Саўдаргас, Броніс Ропе і нямецкі еўрапарламентар Рэбека Харм. Па словах Аўштравічуса, яны хацелі пабываць у Мінску, сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады, каб задаць ім пытанні пра будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама з прадстаўнікамі некалькіх няўрадавых арганізацыяў. Пасля гэтага дэпутаты Еўрапарламента хацелі наведаць пляцоўку будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Літоўскія палітыкі выступаюць найбольш паслядоўнымі крытыкамі будаўніцтва Беларускай АЭС. Яны неаднаразова выстаўлялі прэтэнзіі афіцыйнаму Мінску, якія беларускія чыноўнікі адпрэчваюць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі