СМІ: Польшча памяняе амбасадара ў Беларусі
Змены ў польскім урадзе, якія адбыліся напярэдадні, адбыліся і на Беларусі. Новапрызначаны міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч адным з першых сваіх рашэнняў мяняе амбасадара ў Беларусі. Пра гэта перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на польскія СМІ і ўласныя крыніцы.
З 2016 года польскую амбасаду ў нашай краіне ўзначальвае Конрад Паўлік. Паведамляецца, што ўжо ў студзені яго адклічуць з Мінску.