Сотні людзей прыйшлі на "Ноч расстраляных паэтаў" у Курапаты
Увечары ў аўторак каля 400 чалавек прыйшлі на "Ноч расстраляных паэтаў" у Курапаты. 29-30 кастрычніка 1937-га савецкія карныя органы расстралялі больш за сотню беларускіх інтэлігентаў — эліту нацыі. Прысутныя ў Курапатах ушанавалі іх памяць.
Каля мемарыялу прайшлі літаратурныя чытанні.
Жалобнае мерапрыемства здымалі на відэа людзі ў цывільным.
"Ноч расстраляных паэтаў" была праведзеная ўжо трэці раз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё