Спецсродкі vs. імунітэт пратэстоўцаў: як праходзіць Марш раёнаў у Мінску

Марш раёнаў 22 лістапада 2020 года / TUT.by
Марш раёнаў 22 лістапада 2020 года / TUT.by

22 лістапада ў Беларусі аб'яўлены Марш супраць фашызму. Цяперашняя акцыя некалькі змяніла фармат: замест агульнага збору ў цэнтры пратэстоўцы збіраюцца на раёнах і калонамі рухаюцца ў вызначаныя кропкі гарадоў.

У Мінску раўчукі і рэкі пратэстоўцаў заўважаныя практычна ва ўсіх раёнах горада. Там жа ўзнікаюць і знакамітыя бусы з сілавікамі, якія перыядычна з іх вылазяць і спрабуюць разганяць дэманстрантаў. У гэты раз многія пратэстоўцы змянілі тактыку — перасталі ўцякаць ад невядомых са зброяй нягледзячы на ​​тое, што ў іх бок ляцелі светлашумавыя гранаты. Вось як гэта было ў Малінаўцы:

 

На дадзены момант паведамляецца аб выбухах на Каменнай Горцы, праспекце газеты "Праўда", Масюкоўшчыне. Не абыходзіцца без хапуна: нездарма ж у тэрміновым парадку на днях вызваляліся некаторыя ізалятары: маўляў, пасядзелі, дайце іншым пасядзець. Вядома, што хапалі на Веры Харужай, Каменнай Горцы (сярод затрыманых — доктар-рэаніматолаг Зміцер Салошкін з непаўналетнім сынам Якубам), Максіма Танка (там сабралося шмат аўтазакаў і спецтранспарту з сілавікамі), "Магніце", Куйбышава (там арудуюць сілавікі без формы, у шлемах і бронекамізэльках), каля станцыі метро "Спартыўная", на Пушкінскай. Праваабарончаму цэнтру "Вясна" ужо вядомыя імёны 22 затрыманых.

Калі на вашых вачах адбываюцца затрыманні, разнгоны ці нешта больш радаснае — дасылайце інфармацыю, фота і відэа на @euroradio_minsk. Мы ніколі не раскрываем сваіх крыніц, калі яны самі гэтага не хочуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі