Стаць невыязным можна “проста” з-за збою ў працы камп’ютара
Актывістку “Маладога фронту” збой у праграме “выпадкова” занёс у спіс
невыязных, і таму памежнікі не выпусцілі яе за мяжу. МУС памылку
выправіў і папрасіў прабачэння перад дзяўчынай за недасканаласць
тэхнікі. Праўда, грошы за квіткі вярнуць не абяцалі. А ў Дэпартаменце
па грамадзянстве і міграцыі кажуць, што ніякіх “збояў” з праграмамі
невыязных у іх не бывае. Уначы 4 красавiка з цягнiка, што накiроўваўся ў Варшаву, высадзiлi непаўналетнюю актывістку “Маладога фронту” Насту Палажанку. Падставай стала тое, што на яе нібыта заведзена чарговая крымiнальная справа, якая ўжо знаходзiцца на разглядзе ў пракурора. З гэтай нагоды дзяўчына i была занесена ў “спiс невыязных”, i ёй было забаронена пакiдаць межы Беларусi.
Але як стала вядома Еўрарадыё, тое, што дзяўчына раптоўна стала “невыязной” памежнікі высветлілі не адразу, а цягам амаль гадзіны, пакуль цягнік стаяў у Брэсце. За гэты час яны, па словах Насты, спачатку паспелі паставіць ёй штамп дазволу на выезд за мяжу ў пашпарт, а потым ануляваць яго.
Наста Палажанка: “Мяне вывелі з цягніку, і там мне нейкі начальнік вакзала сказаў, што я не магу перасякаць мяжу, бо на мяне заведзена крымінальная справа. І калі я паглядзела ў пашпарт, то ўбачыла, што мне спачатку паставілі штамп, а потым зверху паставілі штамп “анулявана”. Такое ўражанне, што за гэты час ім нехта патэлефанаваў”.
На просьбы дзяўчыны паказаць ёй гэты спіс невыязных, памежнікі адказалі адмовай. Маўляў, яны не маюць права паказваць базу пабочным асобам. І параілі звярнуцца па тлумачэнні ў Дэпартамент па міграцыі і грамадзянстве. А на пытанні, якім чынам ёй дабірацца да Мінску, папросту паказалі, дзе знаходзяцца касы вакзалу.
Наста Палажанка: “Яны не даюць ніякіх тлумачэнняў. Кажуць: “Гэта база дадзеных, а паказваць яе вам мы не маем ніякіх правоў”. Я запыталася пра тое, якім чынам мне даехаць дахаты? Кажуць: “Вось вакзал, калі ласка. Там даведаецеся пра бліжэйшы цягнік”.
Па вяртанні ў Мінск дзяўчына звярнулася ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі свайго раёна, дзе ёй выдалі даведку, што яна сапраўды ўнесена ў спіс невыязных. Паведамленне пра распачатую на яе новую крымінальную справу, напалохала дзяўчыну. Тым больш, што яна нічога пра гэта не ведала. Па тлумачэнні актывістка “Маладога фронту” звярнулася ў МУС. Адтуль ёй прыйшоў адказ, што патрапіла яна ў спіс у выніку збою ў працы праграмна-апаратнага комплексу. Міліцыя прынесла свае прабачэнні дзяўчыне, ані слова не сказаўшы пра страчаныя грошы на набыццё квіткоў.
Ад пачатку Наста збіралася падаваць на МУС у суд. Але высветлілася, што яна не захавала свае квіткі з цягніку і таму, па парадзе юрыстаў, вырашыла да суду справу гэтым разам не даводзіць.
Наста Палажанка: “Без квітка, без матэрыяльнага пацверджання, складана нешта даказваць. Бо гэта, відаць, адзіная кампенсацыя, якую яны мне маглі прынесці – кошт квітка. Але мне падаецца, што гэта не апошняя такая сітуацыя. Наступны раз буду думаць і захоўваць квіткі”.
Ці ёсць сэнс людзям, якія могуць патрапіць у такую ж сітуацыю, звяртацца ў суд, Еўрарадыё папрасіла патлумачыць кіраўніка юрыдычнай службы “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, былога суддзю Канстытуцыйнага суда Міхаіла Пастухова.
Міхаіл Пастухоў: “У адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ, артыкула 60, кожны мае права на судовую абарону. У тым ліку, мае права спагнаць матэрыяльную кампенсацыя маральнай страты. Нейкіх абмежаванняў на заявы пазоўных патрабаванняў у Канстытуцыі няма. Я бы параіў Насце Палажанцы падаць такі пазоў і на законных падставах патрабаваць фактычных стратаў, якія былі ёй нанесеныя ў сувязі з забаронай выезду за мяжу. І дадаткова яна можа патрабаваць кампенсацыі маральнай страты. Першая частка патрабаванняў абавязкова павінна быць прынятая да разгляду судом. Што тычыцца маральнай шкоды, тут ўсё значна складаней. Але таксама ёсць канстытуцыйнае права на кампенсацыю такой шкоды”.
Каб даведацца, ці часта бываць камп’ютарныя збоі ў “праграмна-апаратным комплексе”, што “адказвае” за спіс невыязных, Еўрарадыё звярнулася ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі. Але па словах намесніка начальніка Дэпартамента Аляксея Бегуна, сістэма папаўнення альбо выключэння са спісаў да такой ступені адладжаная, што ніякіх збояў, альбо ўнясення туды прозвішча па памылцы быць не можа.
Аляксей Бягун: “Сістэма працуе дастаткова дасканала і адладжана. І памылкі быць таксама не можа. Туды ўносяцца пэўныя персанальныя звесткі канкрэтнага грамадзяніна, і таму занесці ў спіс аднаго замест другога таксама не маглі. Таму я нават не гатовы каментаваць сітуацыю, калі такое магло здарыцца”.