Старшыня КДБ: Падчас хакейнага чэмпіянату ў Мінску рыхтаваўся тэракт

Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык на паседжанні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужб дзяржаў-удзельніц СНД. Паводле яго слоў, "у Польшчы была атрыманая інфармацыя пра тое, што рыхтуецца тэракт падчас чэмпіянату свету па хакею ў Мінску".



"Разам з расійскімі калегамі мы звярталіся да польскіх спецслужбаў, — цытуе словы Вакульчыка "Интерфакс-Запад". — На працягу сутак быў ўстаноўлены той, хто пакінуў гэтае тэлефоннае паведамленне. Ён знаходзіцца на тэрыторыі ЕС, Мы дастаткова хутка разабраліся з гэтай сітуацыяй".



Старшыня КДБ адзначыў, што гэта неадзінкавы інцыдэнт на чэмпіянаце свету, які прайшоў у Мінску. Аднак сістэма мераў бяспекі спрацавала паспяхова.
 

Нагадаем, хакейны чэмпіянат свету праходзіў у нашай краіне з 9 да 25 траўня.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі