Статкевіч, Лябедзька і Някляеў паскардзіліся ў пракуратуру на праслухоўванне
Палітык Анатоль Лябедзька накіраваў скаргу ў Генпракуратуру з нагоды знойдзенага "жучка" ў сурвэтніцы кавярні "Салодкі фальварак". Пад гэтай скаргай падпісаліся таксама Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч.
Як распавядала Еўрарадыё, 16 кастрычніка Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч і Анатоль Лябедзька збіраліся сустрэцца ў гэтай кавярні на перамовы. Афіцыянтка памяняла сурвэтніцу на новую. А ў ёй аказалася прылада для праслухоўвання.
На думку экс-палітвязня Мікалая Статкевіча, з пракуратуры, хутчэй за ўсё, прыйдзе адпіска. Пра гэта ён паведаміў у размове з Еўрарадыё.
Статкевіч: "Рэакцыя іх відавочная: будзе адпіска. Я падпісаў дакумент, які падрыхтаваў Анатоль Лябедзька. Ён хоча давесці справу да канца. А я за тое, каб фіксаваць такія рэчы".
Адміністрацыя кавярні пры гэтым не змагла патлумачыць, адкуль у іх у сурвэтніцы ўзялася прылада для праслухоўвання.
Лябедзька забраў “жучок” з сабой і збіраецца звяртацца ў Генпракуратуру
Фота з сацыяльных сетак. На фота - прыстасаванне для праслухоўвання, якое Анатоль Лябедзька знайшоў у сурветніцы.