Стэндап супраць Чык-Чырыка — стрым з Дзімам Нарышкіным
Дзіма Нарышкін / "Фэйсбук"
У 2020 годзе, калі ўлады Беларусі забілі на каранавірус, прадзюсар Дзіма Нарышкін зачыніў свой клуб на каранцін і разам з сябрамі стаў дапамагаць дактарам змагацца з хваробай ў межах грамадзянскай ініцыятывы #BYCOVID19.
Штаб валанцёраў, якія збіралі для бальніц сродкі індывідуальнай абароны, размясціўся ў прасторнай зале культавай галерэіі сучаснага мастацтва "Ў". Адтуль пасылкі грузілі па машынах і развозілі па ўсёй краіне.
Некалькі месяцаў таму Дзіма, як і іншыя беларусы, быў вымушаны з'ехаць з Радзімы, але сёння яму, як і раней, не ўсё роўна, што там адбываецца.
26 кастрычніка ў варшаўскім клубе Świetlica Wolności госць Еўрарадыё выступіць з праграмай “Выхаванне пачуццяў”, якую ўжо паспеў абкатаць у іншых гарадах Польшчы.
Напярэдадні выступу абмяркуем апошнія навіны, пагаворым, што змянілася ў нашым жыцці пасля пратэстаў 2020-га. Хто больш смешны — Цапкалы ці Лукашэнка, і хто каго ў выніку перастэндапіць? Як рэагаваць без слёз на прад’явы, маўляў “усе беларусы — суагрэсары Пуціна”? Ці ёсць увогуле месца жартам падчас вайны ды рэпрэсій?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукаем у нашым стрыме, які пачнецца ў 14:00 па беларускаму часу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.