Пачынаецца суд над аналітыкам Андрэем Паротнікавым
Андрэй Паротнікаў
16 кастрычніка пачынаецца суд над аналітыкам і палітвязнем Андрэем Паротнікавым, паведамляе "Наша ніва". Яго абвінавачваюць па пяці артыкулах: "здрада дзяржаве", "змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады", "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання" і "перашкода здзяйсненню выбарчых правоў".
Справу разгледзіць Мінскі абласны суд (суддзя — Вячаслаў Тулейка). Пасяджэнні будуць закрытыя.
Паротнікаў вядомы як эксперт у галіне бяспекі, вёў уласны блог Belarus Security Blog. КДБ яго затрымаў у пачатку вясны 2023-га. Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Паротнікава палітвязнем. Вядома, што ён не прызнае віны ў "здрадзе дзяржаве".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.