Палітвязень Андрэй Паротнікаў не прызнае віны ў "здрадзе дзяржаве"

Андрэй Паротнікаў

Андрэй Паротнікаў / Euroradio

Палітвязень Андрэй Паротнікаў не прызнае віны ў "здрадзе дзяржаве", паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на неназваную крыніцу. Аналітык і кіраўнік аналітычнага партала Belarus Security Blog, эксперт у галіне бяспекі за кратамі з сакавіка мінулага года (прапагандысты аб'явілі пра гэта толькі ў жніўні). Яго ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. Паротнікаву пагражае да 15 гадоў зняволення. Яго справа "рухаецца да суда" — следчыя дзеянні завяршаюцца.

Андрэя Паротнікава выводзяць на прагулкі, ён атрымлівае перадачы і лістуецца са сваякамі. "Са здароўем, здаецца, не так кепска, трымаецца", — дадала крыніца.

У верасні 2023 года беларускія праваабаронцы прызналі аналітыка палітвязнем.

Восенню 2021-га Андрэй Паротнікаў быў госцем праграмы “Ідэя Х” на Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі