Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы TUT.by, Zerkalo.io і сацсетак

Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы TUT.by, Zerkalo.io і сацсетак

Матэрыялы сайта TUT.by і яго сацсетак, а таксама Zerkalo.io  прызналі экстрэмісцкімі. Такое рашэнне вынес 13 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска. Дарэчы, лагатыпы гэтых сайтаў таксама трапілі ў лік экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Цяпер захоўванне i распаўсюд тэкстаў, фота, відэа ды іншых матэрыялаў з сайта або сацсетак TUT.BY і Zerkalo.io цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць з штрафам або арыштам. Таксама магчыма, што могуць прыцягнуць за рэпосты, зробленыя раней — такія прэцэдэнты ў Беларусі ўжо былі.

Пасля таго, як улады закрылі сайт TUT.by, частка яго каманды стала рабіць інфармацыйны сайт Zerkalo.io. Доступ да гэтага сайта ў Беларусі быў заблакаваны ў першы ж дзень яго з'яўлення — 8 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі