Суды штрафуюць за Беларускі нацыянальны кангрэс

Суды штрафуюць за Беларускі нацыянальны кангрэс

У Мінску 2 чэрвеня прайшлі суды над актывістамі беларускай апазіцыі. За ўдзел у сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 10,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў), паведамляе БелаПАН. Працэс над ім адбыўся ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Такі самы штраф атрымаў Уладзімір Яроменак. Суд над экс-палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам за ўдзел у сходзе БНК быў перанесены на 7 чэрвеня.

У судзе Партызанскага раёна сталіцы 2 чэрвеня судзілі актывістаў арганізацыі "Экалагічны пошуг" і руху "Цана жыцця". Нагодай для суда стала акцыя ў абарону жывёлаў, праведзеная 17 красавіка каля будынка Белдзяржцырка. Паведамляецца, што актывістаў Яну Каралеву і Арцёма Каралёва, а таксама Максіміліяна Бойчанку, Паўла Сяргея, Дар'ю Тылецкую, Юрыя Пучылу і Вячаслава Касінерава аштрафавалі на сумы ад 3,15 да 6,3 млн рублёў (ад 15 да 30 базавых).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі