Сёлета беларусы купілі долараў амаль на мільярд больш, чым прадалі
Пра гэта сведчыць статыстычная інфармацыя, апублікаваная на сайце Нацыянальнага банка.
У студзені-жніўні фізічныя асобы купілі 6 млрд 359 млн 900 тысяч долараў, з іх — 5 млрд 527 млн 300 тысяч наяўных, у той жа перыяд беларусы прадалі — 5 млрд 403 млн 700 тысяч долараў, з іх наяўных — 5 млрд 113 млн 900 тысяч.
У наяўных доларах розніца паміж пакупкай і продажам складае 413 млн 400 тысяч долараў.