Сёння адзначаецца Дзень Волі

25 сакавіка — Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Беларусы на Бацькаўшчыне і ў замежжы традыцыйна адзначаюць гэтую дату мітынгамі і шэсцямі пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

Святкаванне Дня Волі пройдзе ў Мінску ў сераду, 25 сакавіка. Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор удзельнікаў з 15.00 да 16.00 каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце да плошчы Бангалор з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў да 18.00. Галоўныя тэмы акцыі — гэта абарона незалежнасці і міру, салідарнасць з народам Украіны.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Варта адзначыць, што афіцыйна гэтая дата ў Беларусі не адзначаецца.

Дзень Волі ў Мінску ў 2014 годзе — фотарэпартаж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі