На волю выйшаў палітвязень Мікалай Аўтуховіч (фота)

Як паведамляе з месца падзеяў журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі, з гродзенскай турмы №1 палітвязень выйшаў каля 8-й гадзіны раніцы. Сустракаць яго пад сценамі гродзенскай турмы сабраліся блізкія, палітычныя актывісты і журналісты — агулам каля 30 чалавек.

Аўтуховіч паведаміў, што найперш хоча адпачыць пасля турмы. Аднак яшчэ сёння ён хоча здаць у шпіталі аналізы, каб даведацца пра свой стан здароўя.



Таксама ў бліжэйшых планах экс-палітвязня — высветліць сітуацыю з Саюзам афганцаў і працягнуць працу па яго стварэнні.



Мікалай Аўтуховіч распавёў журналістам, што за час зняволення яму прыйшло 2292 лісты. Прычым апошні з іх аддалі ў дзень вызвалення, 8 красавіка.

Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік правёў за кратамі пяць гадоў. У 2009 годзе Вярхоўны суд прызнаў яго вінаватым ў незаконным захоўванні некалькіх патронаў.

Карэспандэнт Еўрарадыё пагутарыў з Мікалаем Аўтуховічам у першыя хвіліны пасля вызвалення. Падрабязнасці неўзабаве — у вялікім інтэрв'ю на нашым сайце.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі