Сёння ў Берліне праходзіць дзень беларускай эканомікі

Сёння ў Берліне праходзіць дзень беларускай эканомікі

Сёння, 22 кастрычніка, у сталіцы Германіі праходзіць дзень беларускай эканомікі. Падчас яго беларускія і нямецкія чыноўнікі, мэнэджары і бізнесмены збіраюцца абмеркаваць перспектывы дзелавога супрацоўніцтва.

Падчас форума будзе абмяркоўвацца досвед выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Асаблівая ўвага будзе нададзена асаблівасцям вядзення бізнеса ў нашай краіне з улікам удзелу ў Еўразійскай эканамічнай саюзе. Беларусь замежныя партнёры разглядаюць у якасці своеасаблівай “брамы” для выхаду на шматмільённы рынак ЕАЭС.

Прэс-сакратар МЗС Дзмітры Мірончык кажа, што дзень беларускай эканомікі арганізуецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Нямецкім саюзам гандлёва-прамысловых палат. Як чакаецца, у мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Германіі, якія працуюць у прамысловай, энергетычнай, банкаўскай і іншых сферах.

Фота: finances.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі