Сёння ў Мінску пройдзе "Чарнобыльскі шлях"

Сёння ў Мінску пройдзе "Чарнобыльскі шлях"

26 красавіка ў Мінску адбудзецца традыцыйная вулічная акцыя "Чарнобыльскі шлях". Дазвол на акцыю даў Мінгарвыканкам.

Збор удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" прызначаны а 18-й гадзіне 26 красавіка каля кінатэатра "Кастрычнік". Плануецца, што ўдзельнікі пройдуць па вуліцы Сурганава да царквы ў парку Дружбы народаў.

Ганаровай старшынёй аргкамітэту пагадзілася стаць вядомая пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч.

Напярэдадні стала вядома, што заяўнікі акцыі адмовіліся аплочваць паслугі міліцыі па падтрыманні парадку. Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Юрый Меляшкевіч, міліцыянты прыгразілі спагнаць з іх грошы іншымі спосабамі. Хутчэй за ўсё, кажа актывіст, гэта азначае штрафы за акцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі