Тадэвуш Кандрусевіч прыехаў у Літву на нядзельную імшу

Тадэвуш Кандрусевіч / кс. Аляксандр Улас / Catholic.by
Тадэвуш Кандрусевіч / кс. Аляксандр Улас / Catholic.by

Кіраўнік беларускай каталіцкай царквы Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю прыехаў у Літву. Яго запрасілі прамовіч пропаведзь падчас нядзельнай імшы ў базыліцы пасёлка Шылува, піша сайт BNS.lt.

31 жніўня мітрапаліт не змог уехаць у Беларусь, вяртаючыся з рабочай паездкі з Польшчы — беларускія памежнікі проста не пусцілі яго дадому. Праз суткі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў адмову Кандрусевічу ў вяртанні ў Беларусь, заявіўшы, што мітрапаліт нібыта "атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся Беларусь, і трапіў у гэты спіс неўязных, які агульны у Беларусі і Расіі".

"Калі там усё чыста і па законе, паступім па законе. Нам не важна, хто ён— галоўны каталік, галоўны праваслаўны ці галоўны мусульманін. Павінен жыць па законе. А калі ты яшчэ і ў палітыку улез і пацягнуў за сабой вернікаў, каталікоў, якія цудоўныя людзі, тады двайная адказнасць", — дадаў кіраўнік Беларусі.

Тым часам згодна з арт.30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне краіны "маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі