Тэракт: Хто гэта зрабіў? Ці знойдуць злачынцу? Як дапамагчы пацярпелым?
Каля станцыі метро "Кастрычніцкая" Еўрарадыё задала людзям простыя пытанні, якія хвалююць сёння кожнага беларуса. Слухайце, якія думкі зараз у галовах мінчукоў.
"Чыіх рук справа гэтая бомба? Шмат здагадак, але ж вы самі разумееце, што ў нас за дзяржава. Адно слова — і цябе адлічылі з універсітэта"
"Апазіцыя — гэта бездары і не здольныя на такія рэчы людзі"
"Гэта ўсё чэкісты-марадзёры з Каўказа"
"Усё, што робіць грамадскасць, — гэта ставіць чорныя стужачкі ў сацсетках. Але гэта нічога не дае"
Фота: Gluctim