Топ-5 навінаў тыдня

Топ-5 навінаў тыдня

Расія ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

З панядзелка 6 лютага Расія ўводзіць памежны рэжым на мяжы з Беларуссю. Адпаведны загад падпісаў кіраўнік расійскага ФСБ Аляксандр Бортнікаў.

Паведамляецца, што такое рашэнне ў Маскве прынялі для "стварэння неабходных умоваў аховы" дзяржаўнай мяжы на расійска-беларускім участку.

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка назваў рашэнне Крамля "бяздумным і нескаардынаваным крокам". Па словах кіраўніка Беларусі, такія дзеянні Масквы толькі пагаршаюць беларуска-расійскія адносіны.

Топ-5 навінаў тыдня

У аўторак пенсіянерка Галіна Ігнатовіч залезла на будаўнічы кран, каб выказваць пратэст супраць высялення яе сям'і з дома, які павінен пайсці пад знос. Жанчына правяла на вышыні амаль чатыры гадзіны. Зняць з крана мінчанку змаглі толькі пераапранутыя супрацоўнікі АМАП.

У выніку жанчыну з пераахалоджваннем і высокім ціскам адвезлі ў лякарню. Аднак адтуль пенсіянерку ў хуткім часе забралі яе дзеці. Па іх словах, лекары хацелі накіраваць Галіну Ігнатовіч у псіхіятрычную клініку.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: сайт кіраўніка Беларусі

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, партый, а таксама беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства атрымала гучную назву "Вялікая размова з прэзідэнтам".

Гутарка цягнулася рэкордныя сем гадзінаў і ахапіла абсалютна розныя сферы жыцця Беларусі. Кіраўнік краіны традыцыйна агучыў нямала цікавых ды неадназначных фактаў. Некаторыя з іх вырашылі праверыць журналісты Еўрарадыё.

Топ-5 навінаў тыдня
Аляксандр Кныровіч. Фота: BEL.BIZ.

Бізнесмену Аляксандру Кныровічу на дзесяць дзён працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай. 72 гадзіны, на якія мужчыну затрымалі першапачаткова, скончыліся яшчэ 28 студзеня. Пра гэта Еўрарадыё распавёў бацька прадпрымальніка Станіслаў Кныровіч.

Мужчына кантактуе з сынам праз адваката. Па яго словах, ужо адбыўся першы допыт Аляксандра Кныровіча ў якасці падазраванага. Але афіцыйныя абвінавачанні бізнесмену яшчэ не выставілі.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: 168.ru

Галоўным інспектарам па захаванні правоў чалавека ў Беларусі павінен быць кіраўнік дзяржавы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, калі прыводзіў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Віктара Рабцава.

Падчас цырымоніі кіраўнік краіны згадаў, што ад Беларусі часта патрабуюць увесці пасаду амбудсмена па правах чалавека. Аднак, на думку кіраўніка краіны, рэальна з задачай аховы правоў чалавека у Беларусі можа справіцца толькі ён сам.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі