Tuzin.fm збіраецца падаць у суд на галоўнага ідэолага Мінска

Tuzin.fm збіраецца падаць у суд на галоўнага ідэолага Мінска

Заснавальнік і галоўны рэдактар сайта tuzin.fm Сяргей Будкін хоча падаць у суд на начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Мінгарвыканкама Паўла Скалабана. У судзе ён хоча абскардзіць адмову на выдачу гастрольнага пасведчання на канцэрт рок-гурта Dzieciuki.

Будкін падаваў заяўку на канцэрт гурта Dzieciuki у Мінску ў студзені 2017 года ў рамках праекту "Жывы Тузін". У адмове Скалабан спаслаўся на пункт 5 главы 2 "Палажэння аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў".

У гэтым пункце, дарэчы, напісана наступнае:

"Забараняюцца арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў:
— якія маюць на мэце ажыццяўленне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасці;
— якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян;
— з парушэннем патрабаванняў гэтага Палажэння і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў"
.

Скалабан у дакуменце не даў ніякіх абгрунтаванняў таго, чаму ён лічыць, што гурт Dzieciuki трапляе пад гэтыя фармулёўкі. Таму Будкін лічыць гэтую адмову незаконнай і плануе падаць у суд.

Tuzin.fm збіраецца падаць у суд на галоўнага ідэолага Мінска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі