У ААН хочуць, каб Літва адмяніла санкцыі супраць беларускіх угнаенняў
"Беларуськалій" / Еўрарадыё
У ААН незадаволеныя тым, што Літва забараніла транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз сваю тэрыторыю. Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах рэкамендуе ўладам гэтай краіны перагледзець прынятыя меры.
У Камітэце ААН заяўляюць, што санкцыі, уведзеныя Літвой прывялі да дэфіцыту ўгнаенняў і негатыўна адбіліся на харчовай бяспецы ў краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. "Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніку перагледзець гэтыя нядаўнія меры, якія ўплываюць на кошт угнаенняў і харчовую бяспеку ў гэтых краінах", — гаворыцца ў дакуменце.
Літоўская чыгунка ў лютым 2022 года скасавала кантракт на перавозку беларускага калію як неадпаведны інтарэсам нацыянальнай бяспекі Літвы.
Пасля гэтага Літва не аднойчы выяўляла спробы парушыць гэтыя санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.