У аўторак па трывозе паднялі асабісты склад Мінскага гарнізона МУС

Вучэнні ў Ліпках / t.me/pressmvd/
Вучэнні ў Ліпках / t.me/pressmvd/

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў расказаў пра вучэнні, якія ў аўторак праводзяцца на аэрадроме Ліпкі. У іх удзельнічаюць сталічныя міліцыянеры. Яны пачаліся з таго, што па трывозе паднялі асабісты склад Мінскага гарнізона МУС. Па словах Кубракова, былі задзейнічаны "абсалютна ўсе падраздзяленні". Выклікалі "нават тых, хто быў на выходным, бальнічным або ў адпачынку". Была задзейнічана "новая тэхніка", якую купіла МУС (міністр згадаў толькі дроны).

Падчас вучэнняў правяраюць "зладжанасць дзеянняў супрацоўнікаў у асаблівых умовах". Кубракоў падкрэслівае, што "асабісты склад усіх службаў МУС павінен быць гатовы дзейнічаць на любой тэрыторыі". Відаць, гэта азначае, што міліцэйскія сілы са сталіцы могуць перакінуць, напрыклад, у Гомельскую вобласць для барацьбы з "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі" (з "партызанамі") ці з "дыверсантамі", якіх так баіцца рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі