У Бабруйску за арганізацыю порнастудыі затрымалі пенсіянерку

Порнастудыя дзейнічала, пакуль пра яе не даведалася "інтэрнэт-разведка" міліцыі

Порнастудыя дзейнічала, пакуль пра яе не даведалася "інтэрнэт-разведка" міліцыі / Telegram

У Бабруйску за арганізацыю порнастудыі затрымалі пенсіянерку, паведамляе прэс-служба МУС. У якасці акцёраў яна прыцягвала сваіх знаёмых і ўдзельнічала ў здымках сама. Відэаролікі 62-гадовая жанчына распаўсюджвала праз тэматычны сайт.

Порнастудыя дзейнічала па месцы жыхарства пенсіянеркі, пакуль пра яе не даведалася "інтэрнэт-разведка" міліцыі. Міліцыянеры там знайшлі фота- і відэаапаратуру, камп'ютарную тэхніку, адпаведныя дэкарацыі і рэквізіт. Крымінальную справу распачалі па факце вырабу і распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў. Раней уладальніцу порнастудыі неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за занятак прастытуцыяй.

Порнастудыі рэгулярна выяўляюцца ў розных гарадах краіны. Напрыклад, сёлета іх дзейнасць спынілі ва Ушачах, Пінску і Радашковічах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі