Міліцыя выявіла ў Радашковічах порнастудыю
Пры ператрусе знайшлі відэаапаратуру , рэквізіт і банкаўскія карты / ілюстрацыйнае фото pixabay.com
Аператыўнікі з Маладзечанскага РАУС затрымалі траіх маладых людзей, якія "арганізавалі студыю па вырабе порнакантэнту". Затрыманыя — жыхары Радашковічаў, хлопец і дзве дзяўчыны. Ім ад 20 да 24 гадоў. Адна з дзяўчат студэнтка, вучыцца на пятым курсе мінскай ВНУ, двое — афіцыйна беспрацоўныя.
На працягу некалькіх гадоў яны здымаліся ў роліках, якія затым выкладвалі на спецыялізаваныя інтэрнэт-рэсурсы. Пры ператрусе сілавікі выявілі ў іх рэквізіт, апаратуру для запісу, лічбавыя носьбіты інфармацыі і банкаўскія карты, на якія кліенты пералічвалі грошы. Заведзеная крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.