Жыхар Лунінеччыны пагражаў міліцыянту дошкай ад плота

Плот, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Лунінецкім раёне мужчына пагражаў міліцыянту дошкай ад плота.
На 35-гадовага мужчыну пачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Мужчыну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Інцыдэнт адбыўся ўначы 25 лістапада 2024 года, піша BGmedia. На вуліцы каля жылых дамоў жанчына ўчыніла канфлікт. Калі міліцыянт паспрабаваў затрымаць яе, у справу ўмяшаўся сужыцель скандалісткі. Мужчына адарваў дошку ад плота і размахваў ёю ў бок міліцыянта, патрабуючы адпусціць сяброўку.
Падчас следства мужчына раскаяўся і заявіў, што дзейнічаў пад уплывам алкаголю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.