У Гомелі сілавікі правялі вучэнні на стадыёне "Цэнтральны"

Трэніроўка сілавікоў каля стадыёна / newsgomel.by
У Гомелі сілавікі правялі вучэнні на стадыёне "Цэнтральны". Яны адпрацоўвалі дзеянні "па ахове грамадскага парадку і бяспекі падчас футбольных матчаў".
У вучэннях на стадыёне і на плошчы Паўстання паўдзельнічалі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна, амапаўцы, вайскоўцы ўнутраных войскаў, сапёры. Таксама прысутнічалі ратавальнікі і медыкі.
Летась падобныя вучэнні на стадыёне "Цэнтральны" прайшлі ў сакавіку. Адпрацоўваліся дзеянні "па спыненні магчымых масавых беспарадкаў падчас футбольнага матчу і пасля яго", у выпадку выяўлення прадмета, падобнага на выбуховае прыстасаванне, і супрацьдзеянне беспілотнікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.