У Баранавіцкім раёне ў выніку ДТЗ загінула тры чалавекі
У Баранавіцкім раёне ў выніку сутыкнення аўтамабіляў тры чалавекі загінулі, яшчэ два — атрымалі раненні. Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук, аўтакатастрофа адбылася ўдзень 7 студзеня на 212 кіламетры аўтадарогі М-1 непадалёк ад вёскі Зорнае. Кіроўца “Фольгсвагена-Пасата”, жыхар Бярозы, які рухаўся ў бок Мінску, не справіўся з кіраваннем. У выніку яго машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем “Таёта-Кемры”.
Тры пасажыры “Фольксвагена загінулі на месцы. Кіроўцы абодвух аўтамабіляў атрымалі ўдары. За рулём “Таёты” была грамадзянка Расіі, жыхарка Масквы.
Тры пасажыры “Фольксвагена загінулі на месцы. Кіроўцы абодвух аўтамабіляў атрымалі ўдары. За рулём “Таёты” была грамадзянка Расіі, жыхарка Масквы.