У Барысаве знайшлі мёртвым салдата, які скардзіўся на дзедаўшчыну

У Барысаве знайшлі мёртвым салдата, які скардзіўся на дзедаўшчыну

У Барысаве знайшлі мёртвым 25-гадовага салдата, які скардзіўся на дзедаўшчыну. Арцём Басцюк праслужыў у арміі паўгода. Яму, як выпускніку Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава, заставалася праслужыць яшчэ столькі ж, інфармуе партал tut.by.

Увечары 30 сакавіка Арцём патэлефанаваў бацькам і развітаўся з імі, а раніцай наступнага дня яго не стала. Вядома, што яшчэ да трагедыі бацькі прыязджалі ў вайсковую частку паразмаўляць з камандаваннем пра нестатутныя адносіны. Ім паабяцалі разабрацца і супакоілі. Цяпер яны мяркуюць, што пасля той размовы на сына сталі ціснуць яшчэ больш. Паводле яго расказаў, “дзяды” прымушалі “маладых” купляць ім каву, цукар, цыгарэты, не дазвалялі спаць, за невыкананне загаду прымушалі адціскацца сотні разоў і г. д. Пасля развітальнага тэлефанавання сына бацькі таксама тэлефанавалі ў вайсковую частку і ім абяцалі, што з ім усё будзе добра.

Бацькі хочуць прыцягнуць вінаватых у смерці іх сына да адказнасці. Аднак крымінальнай справы пакуль не распачалі. Следчы камітэт праводзіць даследчую праверку. Вядома, што раней Арцём Басцюк называў камандаванню прозвішчы тых, хто над ім здзекаваўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі