У Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі

У Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі

9 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Другой сусветнай вайне. Па ўсёй краіне ў бліжэйшыя гадзіны пройдуць святочныя мерапрыемствы. У 12.00 у Мінску адбылося ўскладанне кветак і вянкоў да манумента Перамогі (удзельнічаў Аляксандр Лукашэнка), а ў 23.00 мінчукі і госці сталіцы пабачаць салют (ён будзе дадзены і ў 8 раённых цэнтрах Мінскай вобласці). Больш падрабязна пра святочную праграму гл. тут.

Варта адзначыць, што ЗША, Вялікабрытанія і большасць краінаў Заходняй Еўропы адзначаюць свята 8 траўня. У Беларусі з савецкіх часоў Дзень Перамогі святкуецца на дзень пазней. Падчас Другой сусветнай вайны ў нашай краіне акупантамі было знішчана 209 гарадоў і пасёлкаў, больш за 9 тысяч вёсак. Афіцыйна прынята лічыць, што загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Беларусы змагаліся супраць нацызму і на Усходнім, і на Заходнім фронце (у Чырвонай Арміі налічвалася больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі), у партызанскім і падпольным руху (агулам больш за 400 тысяч чалавек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі