У Беларусі магчымая эпідэмія коклюшу? Пагаварылі з педыятрам

У зоне рызыкі — маленькія дзеці

У зоне рызыкі — маленькія дзеці / unsplash.com

— Не кожны чалавек хварэе на коклюш толькі таму, што існуе вакцынацыя, — з ходу адказвае ўрач-педыятр Мая Церакулава на пытанне Еўрарадыё, чаму адных людзей гэтая хвароба палохае, а іншыя нават не ведаюць, што гэта такое.  

Паводле суразмоўніцы, гэтае захворванне вельмі небяспечнае, яго варта баяцца і ні ў якім разе нельга ігнараваць.

Тым часам у Гродзенскай вобласці расце колькасць выпадкаў дзіцячага коклюшу. У абласным дэпартаменце аховы здароўя расказваюць, што гэта доўжыцца ўжо некалькі месяцаў.

У размове з Еўрарадыё Мая Церакулава расказвае, што трэба ведаць пра коклюш і як абараніць сябе і сваіх дзяцей.

В Беларуси возможна эпидемия коклюша? Поговорили с педиатром
Мая Церакулава / асабісты архіў

Дарослыя ламаюць рэбры, дзеці могуць проста памерці

Коклюш гэта бактэрыяльная інфекцыя, якая пачынаецца як звычайная прастуда, але часта выклікае ўскладненні. Яны могуць выяўляцца, напрыклад, у выглядзе хранічнага прыступападобнага кашлю. Кашаль гэты такі моцны, што дзеці могуць ад яго памерці. Дыхальны цэнтр проста не спрацоўвае і не спраўляецца з такой колькасцю кашлявых імпульсаў, праз што дзіця задыхаецца.

Асабліва небяспечны коклюш для немаўлятаў, так што пры сімптомах варта неадкладна звярнуцца да доктара.

Дарослыя людзі рэдка паміраюць ад коклюшу, але, напрыклад, кашаль можа быць такі, што ламаюцца рэбры, і такіх сітуацый шмат.  

Пераломы рэбраў праз прыступ моцнага кашлю — частае ўскладненне ў дарослых.

 

Як перадаецца коклюш

Гэта захворванне нельга падчапіць, проста гуляючы на вуліцы міма крыніцы інфекцыі. Узбуджальнік коклюшу перадаецца ад чалавека да чалавека паветрана-кропельным шляхам. Пры кашлі, чханні, крыку, размове пырскі сліны трапляюць на слізістую абалонку здаровых людзей і заражаюць іх.

 

Як доўга лечыцца хвароба?

Працягласць захворвання і наступствы залежаць ад таго, вакцынаваны чалавек ці не. Калі вакцынаваны, у яго ўсё адно ёсць рызыка захварэць, але ён перанясе коклюш лягчэй за невакцынаванага. У некага сімптомы праяўляюцца толькі ў выглядзе двухтыднёвага сухога кашлю, нехта будзе кашляць месяц з пераломамі рэбраў і хранічнай дыхавіцай. Увогуле, як пашанцуе.

Дарэчы, адзін з элементаў лячэння коклюшу — гэта медыцынская кома на перыяд кашлю, бо жыць з ім бывае проста немагчыма. Так лечаць, вядома, у крайніх выпадках.

 

Цяжка хварэюць на коклюш невакцынаваныя людзі

Заразіцца могуць дарослыя людзі, якія пратэрмінавалі тэрміны вакцынацыі ці не рэвакцынаваліся ў 16, 26, 36 гадоў.

В Беларуси возможна эпидемия коклюша? Поговорили с педиатром
Падчапіць коклюш можна вельмі лёгка / /unsplash.com

Ці можна спыніць хвалю захворвання?

Каб не распаўсюджваць інфекцыю далей, дарослым людзям варта пайсці і зрабіць прышчэпку. У любой дарослай паліклініцы АКДС вакцынуюць бясплатна. Можна проста прыйсці да свайго тэрапеўта і сказаць, маўляў, хачу вакцыну, і ён выпіша допуск на вакцынацыю. Калі вам, напрыклад, 46 гадоў і вы не памятаеце, рабілі прышчэпку ці не, то, хутчэй за ўсё, не. Так што спакойна вакцынуйцеся кожныя дзесяць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі