У Беларусі матчы футбольнага чэмпіянату Еўропы пакажа дзяржаўнае тэлебачанне
Першая трансляцыя — 14 чэрвеня
У Беларусі матчы футбольнага першынства Еўропы ўсё ж пакажа дзяржаўнае тэлебачанне. СТБ сцвяржае, што стаў "афіцыйным партнёрам па трансляцыі УЕФА чэмпіянату Еўропы па футболе-2024".
Раней БТ планавала арганізаваць пірацкую трансляцыю (і Мінінфарм дазваляў зрабіць гэта без згоды УЕФА), але адмовілася ад такіх планаў. Справа ў тым, што УЕФА за згаданае пірацтва прыгразіў санкцыямі ў дачыненні да АБФФ і беларускіх клубаў. Яны страцілі б фінансаванне, а гэта мільёны еўра. Аднак цяпер высвятляецца, што іншы тэлеканал нібыта набыў права для трансляцыі матчаў, якія абяцае паказваць у жывым эфіры — на СТБ і "РТР-Беларусь".
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2024 года пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня ў Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.