Беларускія заўзятары не ўбачаць па тэлевізары футбольны чэмпіянат Еўропы

БТ вымушана было адмовіцца ад сваіх планаў

БТ вымушана было адмовіцца ад сваіх планаў / pixabay.com

Беларускія заўзятары не ўбачаць па тэлевізары футбольны чэмпіянат Еўропы, паколькі дзяржаўнае тэлебачанне трансляцый не плануе. Пра гэта ў інтэрв'ю smartpress.by паведаміў намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч. "На сённяшні дзень, на вялікі жаль, ніводзін аператар пакуль не набыў права для транслявання матчаў чэмпіянату Еўропы на тэрыторыі Беларусі, — кажа ён. — ...Будзем глядзець яго так, як і глядзелі ды глядзім Лігу чэмпіёнаў — праз інтэрнэт-рэсурсы. Гэта афіцыйны сайт УЕФА і нейкія іншыя крыніцы, якія нашы заўзятары спрытна знаходзяць".

БТ планавала арганізаваць пірацкую трансляцыю. Яшчэ летась  у РБ прынялі закон, які дапускае выкарыстанне без дазволу аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці праваўладальнікаў з краін, "якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні" супраць Беларусі. Сёлета ў красавіку Мінінфарм дазволіў трансляваць Еўра-2024 без згоды УЕФА. Але БТ адмовілася ад сваіх планаў. Справа ў тым, што УЕФА за згаданае пірацтва прыгразіла санкцыямі ў дачыненні да АБФФ і беларускіх клубаў. Яны страцілі б фінансаванне, а гэта мільёны еўра.

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2024 года пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня ў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі