За ўзаконенае пірацтва ЗША ўнеслі Беларусь у адмысловы спіс

Аляксандр Лукашэнка і санкцыі / Карыкатура dw.com
Аляксандр Лукашэнка і санкцыі / Карыкатура dw.com

Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША ўключыў Беларусь у спіс краін, якія знаходзяцца пад назіраннем за магчымыя парушэнні правоў інтэлектуальнай уласнасці, паведамляе "Голас Амерыкі". Прычынай называецца прыняты ў РБ закон, які легалізуе несанкцыянаванае выкарыстанне абароненых аўтарскім правам твораў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі (у тым ліку і за падтрымку Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны).

Згаданы закон, прыняты ў Беларусі, распаўсюджваецца на камп'ютарныя праграмы, фільмы, музычныя творы і тэлеперадачы з краін, "якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні" супраць РБ. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць яго своеасаблівым адказам на санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі