У Беларусі паболее бязлюдных вёсак

Пра гэта сведчыць прагноз колькасці насельніцтва Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Мінэканомікі, дадзеныя якога апублікаваныя ў снежаньскім нумары “Эканамічнага бюлетэня”, які выдаецца інстытутам.



Колькасць вясковага насельніцтва будзе асабліва хутка скарачацца на Віцебшчыне, Гомельшчыне, Гродзеншчыне і Магілеўшчыне. Палова вяскоўцаў будуць пражываць у раёнах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. І толькі ў Мінскім раёне насельніцтва вырасце на 10,7% і складзе 158 тысяч чалавек. Гэта абумоўлена тым, што Мінскі раён з’яўляецца сатэлітам сталіцы.



Зніжэнне колькасці вясковага насельніцтва эканамісты тлумачаць вельмі проста: на вёсцы нізкія заробкі і мала альтэрнатываў для працаўладкавання, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі