У Беларусі павялічылася колькасць нецвярозых кіроўцаў
Пра значны рост колькасці кіроўцаў, затрыманых за кіраванне траспартным сродкам у нецвярозым стане, паведаміла сёння ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі.
За мінулыя суткі, 29 красавіка, было выяўлена 233 такія факты. Усяго прадухілена каля трох тысяч парушэнняў правілаў дарожнага руху, з якіх 304 былі дапушчаны пешаходамі.
Нагадаем, згодна з новым Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 15 да 35 базавых велічынь (ад 465 тысяч да 1 мільёна 85 тысяч рублёў) з адначасовым пазбаўленнем права кіраваць транспартным сродкам на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.
Пры паўторным парушэнні прадугледжана крымінальная адказнасць — арышт да шасці месяцаў або два гады папраўчых работ.