У Беларусі прыпынена расследаванне знікнення генерала Юрыя Захаранкі
У Беларусі прыпынена расследаванне знікнення ў траўні 1999 года генерала Юрыя Захаранкі, былога міністра ўнутраных спраў і аднаго з лідараў апазіцыі. Адпаведны дакумент з Следчага камітэта атрымаў праваабаронца Алег Волчак, ён быў апублікаваны на сайце belprauda.org. З яго вынікае, што папярэдняе следства прыпынілі 18 сакавіка, паколькі не ўдалося высветліць асобу, якую магчыма абвінаваціць у злачынстве.
Волчак звяртае ўвагу на той факт, што следчы нават не паспрабаваў дапытаць былога беларускага спецназаўца Юрыя Гараўскага, які папрасіў палітычнага прытулку ў Швейцарыі і прызнаўся ва ўдзеле ў "эскадроне смерці". Гараўскі сцвярджае, што ён удзельнічаў у выкраданні Захаранкі і прысутнічаў пры яго забойстве.
"Атрымліваецца, што следству паказанні Юрыя Гараўскага не патрэбны, — гаворыць праваабаронца. — Рашэнне следства яшчэ раз пацвердзіла, што пры гэтай уладзе ніхто не будзе праводзіць аб'ектыўнае расследаванне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.