У Беларусі ўвядуць дадатковую прышчэпку для дзяцей — ад коклюшу

Укол, ілюстрацыйнае фота

Укол, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі дзецям будуць рабіць больш прышчэпак. Дадатковую прышчэпку ад коклюшу ўводзяць для шасцігадовых дзяцей, якія асабліва часта хварэюць на гэтую інфекцыю. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміла намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Святлана Нячай.

Паводле яе, колькасць выпадкаў захворвання на коклюш у Беларусі расце: за апошнія пяць месяцаў было зарэгістравана 1700 выпадкаў. Нячай звязала гэтую тэндэцыю з адмовай бацькоў рабіць дзецям прышчэпкі.

Цяпер дзяцей у Беларусі прышчапляюць ад коклюшу ва ўзросце ад двух да чатырох месяцаў, потым — у паўтара года.

Таксама ў Нацыянальным календары з'явяцца яшчэ дзве новыя прышчэпкі. Першая — вірус папіломы чалавека (ВПЧ). Гэтую прышчэпку будуць рабіць дзяўчынк 11-гадовым дзяўчынкам. Другая — вакцына супраць пнеўмакока.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі