Мінздароўя кажа пра "нязначны рост" захворванняў на пнеўманію ў трох абласцях
Стэтаскоп, ілюстрацыйнае фота
У Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях назіраецца "нязначны ўздым" захворвання на пнеўманію. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў галоўнага пазаштатнага спецыяліста Міністэрства аховы здароўя па дзіцячых інфекцыйных хваробах Аксаны Раманавай.
РІазам з тым у ведамстве запэўніваюць, што цяпер захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку кавід-інфекцыю, знаходзіцца на самым нізкім узроўні за апошнія тры гады.
"Захворванне на пнеўманію знаходзіцца ў межах сярэдніх шматгадовых паказчыкаў. Пры гэтым хачу звярнуць увагу, што захворвальнасць ніколі не бывае аднолькавае ва ўсіх рэгіёнах: у адзін момант яна трохі вышэйшая ў адным, потым зніжаецца, павышаецца ў іншым", — заяўляе намесніца міністра — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Святлана Нячай.
Паводле яе, на сёння больш за 50% зарэгістраваных выпадкаў пнеўманіі выклікаюцца мікаплазмай. Гэты ўзбуджальнік пераважна пагражае дзецям, старэйшым за пяць гадоў, і маладым людзям.
У папярэднія гады ў большай ступені захворванне выклікалі стрэптакокі і пнеўмакокі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.