У Беларусі збіраюцца ліквідаваць Партыю БНФ, Грамаду і "Зялёных"

Старшыня Партыі БНФ трэці год знаходзіцца за кратамі / https://twitter.com/PartyjaBNF

Старшыня Партыі БНФ трэці год знаходзіцца за кратамі / https://twitter.com/PartyjaBNF

У Беларусі збіраюцца ліквідаваць Партыю БНФ. Іск у Вярхоўны суд падаў Мінюст. Яго разгляд прызначылі на 14 жніўня. Партыя БНФ не падавала дакументы на перарэгістрацыю. А 9 жніўня Вярхоўны суд разгледзіць аналагічны іск аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, 8 жніўня — Рэспубліканскай партыі. Гэтыя дзве структуры лічацца праўладнымі, але яны ўжо не патрэбныя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў новай сітуацыі. 27 ліпеня Вярхоўны суд разгледзіць іск аб ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, а 31 ліпеня — Беларускай партыі "Зялёныя" — апазіцыйных структур. Нядаўна былі ліквідаваныя апазіцыйная Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, якую ачольвае Зянон Пазняк, і праўладная Беларуская патрыятычная партыя.

У Беларусі ў выніку "перарэгістрацыі" засталіся толькі праўладныя партыі — камуністы, "ліберал-дэмакраты" Алега Гайдукевіча і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Таксама зарэгістраваная партыя "Белая Русь". Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4".

За кратамі знаходзяцца кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі