Палітвязня Рыгора Кастусёва пазбавілі спатканняў, у яго забралі чарнавік кнігі
Рыгор Кастусёў / З архіва Еўрарадыё
Палітвязня Рыгора Кастусёва пазбавілі спатканняў, у яго забралі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі, якую ён пісаў, і адрасы для ліставання. У нядзелю старшыня Партыі БНФ з калоніі патэлефанаваў жонцы і расказаў пра гэта, піша ў Facebook зяць Кастусёва Дзмітрый Антончык.
Рыгору Кастусёву 66 гадоў. Ён узначальвае Партыю БНФ з 2017 года. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2010-га. Кастусёў за кратамі з вясны 2021 года. Яго асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем: у палітыка выявілі анкалагічнае захворванне.
Праваабаронцы прызналі Кастусёва палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.